Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я разбуру гэты рэжым

Зьлева направа: Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская, Сяргей Ціханоўскі

«Я разбуру гэты рэжым», — заявіў былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі на мітынгу беларусаў Варшавы ўвечары 26 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Ціханоўскі выказаў суайчыньнікам падзяку за сваё вызваленьне, аднак зазначыў, што ня бачыць у іх столькі аптымізму і веры, як у 2020 годзе.

Ціханоўскі паведаміў аб намеры зладзіць паездкі па Польшчы, Нямеччыне, ЗША, іншых краінах для сустрэч з беларусамі. Ён таксама зьбіраецца «аб’яднаць СМІ і блогераў».

На мітынг у цэнтар польскай сталіцы Ціханоўскі прыйшоў са сваёй жонкай Сьвятланай Ціханоўскай, якая таксама выступіла перад прысутнымі.

Яе намесьнік у Абʼяднаным пераходным кабінэце, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка параўнаў Ціханоўскага са зьнішчальнікам F-35.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць ад другога прышэсьця Ціханоўскага?