Спэцыялісты Дзяржстандарту выявілі бактэрыі групы кішэчнай палачкі і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў спэцыях вытворчасьці Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.
Як паведамляецца пра выяўленыя парушэньні на сайце Дзяржстандарту, прадукцыя не адпавядае стандартам па мікрабіялягічным паказчыках бясьпекі. Колькасьць паказчыкаў цьвілі перавысіла дапушчальны ўзровень у 10 разоў.
Таксама былі выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі (каліформы) у 0,01 г прадукту і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў 0,01 г прадукту, што не дапускаецца стандартамі.
Дзяржстандарт забараніў рэалізацыю сухіх прыправаў «Сумесь беларуская», прадпісаў выправіць парушэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі знайшлі шкодныя элемэнты ў беларускіх малацэ і птушцы, у Беларусі — у расейскіх і кітайскіх слодычах