28 чэрвеня, паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у краіну спрабавала прабрацца 18 мігрантаў, піша інфармацыйнае агенства Позірк.
З пачатку месяца зафіксавана 90 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта ў 2,4 раза менш, чым за 28 дзён траўня 2025 года, і ў 2,5 разы больш, чым за 28 дзён чэрвеня 2024 года.
Сёлета з пачатку года літоўскія службы перадухілілі 890 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі — у 3,5 разы больш, чым за той жа пэрыяд 2024-га.
Латвія 28 чэрвеня спыніла 69 спробаў, з пачатку месяца — 1.510 (у 1,3 раза менш, чым за 28 дзён траўня; у 3,8 разы больш, чым за 28 дзён чэрвеня 2024-га), з пачатку года — 5.748 (у 2,3 раза больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд; на 8,1% больш, чым за ўвесь 2024 год).
Польшча з пачатку месяца (без уліку 28 чэрвеня, дадзеныя па якім з’явяцца пазьней) спыніла 4.034 спробы, з пачатку 2025 года — 14.265.
Агулам з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЭЗ перадухілілі 5.634 спробы незаконнага пранікненьня з Беларусі (у 1,4 раза больш, чым з пачатку чэрвеня 2024-га), з пачатку года — 20.903 (-8,6%).
- Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
- Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць мігрантаў, якія ідуць у ЭЗ праз Беларусь, таму што іх туды «паклікалі».