Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Гэта самая вялікая колькасьць ахвяраў за адзін дзень з пачатку вайсковага перавароту.
Забойствы, якія адбыліся ў Дзень узброеных сіл, выклікалі рэзкую крытыку з боку заходніх краінаў. Амбасадар Вялікай Брытаніі заявіў, што сілы бясьпекі «зганьбілі сябе», і амбасадар ЗША назваў гвалт жахлівым.
Вайсковыя самалёты таксама нанесьлі авіяўдары па вёсцы, кантраляванай узброенай групоўкай этнічнай меншасьці карэн, загінулі як мінімум два чалавекі.
лідэр хунты Мін Аун Хлайн падчас параду з нагоды Дня ўзброеных сілаў заявіў, што вайскоўцы будуць абараняць людзей і імкнуцца да дэмакратыі.
У суботу дэманстранты выйшлі на вуліцы ў Янгоне, Мандалаі і іншых гарадах, як гэта адбываецца амаль штодня з моманту перавароту 1 лютага, які зрынуў абранага лідэра Аун Сан Су Чы.
Па меншай меры 40 чалавек, у тым ліку 13-гадовая дзяўчынка, былі забітыя ў Мандалаі, і як мінімум 27 чалавек былі забітыя ў Янгоне. Яшчэ адзін 13-гадовы хлопчык быў сярод загінулых у цэнтральнай вобласьці Сагаінг.