Пасьля перапынку вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі абвясьціў перамогу над «сыянісцкім рэжымам» і адзначыў, што Іран даў «моцную аплявуху» Злучаным Штатам.
БХК прадставіў ацэнку стану права на свабоду ад катаваньняў у 2024 годзе. У параўнаньні з 2023-м годам сытуацыя пагоршылася ў прафіляктыцы катаваньняў і абыходжаньні зь мігрантамі. Ёсьць сфэры, дзе становішча не зьмянілася, і ніводнай — дзе стала б лепш.
Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску?
Пайшоў з жыцьця заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, кінарэжысэр, сцэнарыст Валер Рыбараў.
Сэйм Польшчы ўхваліў закон аб дэнансацыі Атаўскай канвэнцыі аб забароне выкарыстаньня супрацьпяхотных мінаў.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі завіў, што ўкраінскія войскі змаглі спыніць наступ расейскіх сілаў у Сумскай вобласьці.
Кірыла Балахонаў у 18 гадоў заахвочваў беларусаў далучацца да палку Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесьці ў турму. Ён расказаў Свабодзе, як ставяцца ў зьняволеньні да маладых, пра мяшаныя пачуцьці ад вызваленьня і што ён хоча рабіць далей.
Паліцыя не назвала імёны затрыманых, пазначыўшы толькі іхныя ініцыялы.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін прапанаваў аднавіць супольныя вайсковыя вучэньні краін ШАС. Пра гэта ён заявіў на нарадзе кіраўнікоў абаронных ведамстваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Кітаі.
Ваенныя дзеяньні Ізраілю і ЗША супраць Ірану абвастрылі тэму ядзернай зброі як гарантыі бясьпекі дзяржавы.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што «камісія па вяртаньні», створаная ў 2023 годзе, атрымала каля 300 зваротаў ад грамадзян Беларусі, якія выехалі пасьля 2020 году з краіны і хочуць вярнуцца. Праваабаронцы абвінавацілі яго ў хлусьні.
Беларуская ініцыятыва «Кібэрпартызаны» апублікавала новыя зьвесткі, зьвязаныя з зьнікненьнем сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Беларусь па ўзроўні свабоды слова займае 159-е месца ў сьвеце. Усяго ў ацэначным сьпісе — 161 краіна.
Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф 25 чэрвеня заявіў, што ўдары па Іране нанесьлі сур’ёзную шкоду ядзернай праграме гэтай дзяржавы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу для расьсьледаваньня злачынства агрэсіі супраць Украіны.
Кабінэт міністраў Латвіі падоўжыў у чатырох рэгіёнах краіны ўзмоцнены рэжым аховы на мяжы зь Беларусьсю да 31 сьнежня з магчымым далейшым працягам у 2026 годзе.
Падзеі 26 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расеі, паведамляе партал навін Delfi.
Улады Ірану гавораць, што ядзерныя аб'екты зазналі вялікіх пашкоджаньняў.
Адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасьці ўстанавіў 25 чэрвеня ўказам № 245 Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба.
Прапанову ініцыявала камісія КР у нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.
25 чэрвеня ў Вільні прайшла канфэрэнцыя «Жанчыны ў зьняволеньні. Нябачны боль пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі».
Пасяджэньне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Рады Эўропы прайшло 24 чэрвеня ў Страсбуры (Францыя), паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).
Гаворка ідзе пра Зялёналускую галіну мэтро, што ідзе ад плошчы Бангалор да Юбілейнай плошчы.
Гутарка з сузаснавальнікам фонду салідарнасьці BYSOL Андрэем Стрыжаком.
У Гаазе пасьля завяршэньня пленарнага пасяджэньня саміту NATO адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны. Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся асабіста ўпершыню з красавіка, калі яны правялі кароткую сустрэчу ў Ватыкане на пахаваньні папы рымскага Францішка.
Урад мае намер увесьці зьмены ў працу рынкаў. Прапануецца больш строга кантраляваць выкананьне заканадаўства па цэнах. Праект пастановы вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне, піша партал «Зеркало».
Удзельнікі саміту NATO ўхвалілі дэклярацыю, у якой пацьвердзілі прыхільнасьць калектыўнай абароне, прадугледжаную артыкула 5 дагавору аб тым, што напад на аднаго з чальцоў альянсу зьяўляецца нападам на ўсіх.
Якая дапамога патрэбная 14 вызваленым палітвязьням і іх сем’ям? Які час патрэбны былому палітвязьню на рэабілітацыю? Ці магчыма цалкам акрыяць пасьля такой траўмы? Ці зьменшыліся рэпрэсіі ў Беларусі пасьля візыту прадстаўніка Трампа да Лукашэнкі?
Які ўплыў на дэмакратычныя сілы і шырэй — на беларускае грамадзтва — зробіць вызваленьне Сяргея Ціханоўскага? Пэўнага адказу на гэтае пытаньне пакуль няма, але некаторыя папярэднія высновы можна зрабіць, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
У той час, калі Індыя, Польшча і Вугоршчына апошні раз адпраўлялі сваіх грамадзянаў у космас, тыя, хто паляцеў цяпер, яшчэ нават не нарадзіліся
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін абмеркаваў зь міністрам абароны і падтрымкі Ўзброеных сілаў Ірану Азізам Насірзадэ «далейшае пашырэньне супрацы і гатоўнасьць да шчырага дыялёгу» ўва ўсіх пытаньнях.
Папярэднія ацэнкі амэрыканскай выведкі паказалі, што ўдары ЗША па трох ядзерных аб’ектах Ірану ня зьнішчылі асноўных кампанэнтаў ядзернай праграмы краіны, а толькі, імаверна, адкінулі яе на некалькі месяцаў назад.
Парлямэнт Ірану ўхваліў праект закону аб прыпыненьні супрацы зь Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі (МАГАТЭ) пасьля атакі ЗША на ядзерныя аб’екты краіны.
Махмуд Шаг Хабібі — амэрыканскі грамадзянін афганскага паходжаньня. Ён зьнік у Кабуле 10 жніўня 2022 году, з таго часу зьвестак пра яго няма. Ягоная сямʼя і ўрад ЗША лічаць, што яго ўтрымлівае Талібан.
У Сьледчым камітэце Армэніі паведамілі аб спробе лідэраў апазыцыйнага руху «Сьвятая барацьба» ажыцьцявіць пераварот і захапіць уладу.
У Сьледчым камітэце Расеі паведамілі, што 31-гадоваму грамадзяніну Беларусі, які кінуў на падлогу двухгадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выставілі абвінавачаньне ў замаху на забойства.
24 чэрвеня ў Менску пахавалі акадэміка, доктара геоляга-мінэралягічных навук Радзіма Гарэцкага. Разьвітаньне зь ім праходзіла ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук, аднак на сайце НАН не было нават нэкралёгу, а іменную таблічку на драўляным крыжы, пастаўленым на сьвежай магіле, зрабілі па-расейску.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Нідэрлянды для ўдзелу ў штогадовым саміце NATO. Эўрапейскія саюзьнікі плянуюць узяць на сябе абавязаньні значна павялічыць выдаткі на абарону.
Журналісты атрымалі доступ да ўнутраных апэрацыяў Воткінскага заводу і вызначылі кампаніі-пасярэднікі, якія ўвезьлі ў Расею абсталяваньне на 11 мільёнаў даляраў.
Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што ў выніку расейскага ракетнага ўдару 24 чэрвеня ў Дніпры загінулі 18 чалавек і яшчэ 2 — у горадзе Самар.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) унесла дапаўненьне ў прынятую рэзалюцыю, у якім гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка нясе адказнасьць за прымусовае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыяў, акупаваных Расеяй.
25 чэрвеня 2025 году спаўняецца пяць гадоў з моманту затрыманьня журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Менску. Інфармацыі аб яго стане вобмаль.
Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Стан рэчаў у беларускім кінематографе незайздросны. Праблемы пачынаюцца ўжо на стадыі падбору пэрсаналу.
Ад Ляпляндыі на поўначы Фінляндыі да Люблінскага ваяводзтва на ўсходзе Польшчы на межах Эўропы неўзабаве паўстане новая «жалезная заслона».
Фэст адбудзецца 4-5 ліпеня.
Расейская паліцыя ў аэрапорце Шарамецьева выявіла, што 31-гадовы беларус, які кінуў дзіця на падлогу, пасьля чаго тое знаходзіцца ў коме, быў у стане наркатычнага ап’яненьня.
У ЗША Вярхоўны суд адмяніў папярэдняе рашэньне суду ў Бостане аб прыпыненьні дэпартацыі мігрантаў у трэція краіны. «Запускайце самалёты для дэпартацыі», — адрэагавала міністэрства ўнутранай бясьпекі (МУБ) краіны.
Загрузіць яшчэ