Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў, 80-годзьдзе ААН, народзіны Антона Адамовіча


Будынак ААН у Нью-Ёрку.
Будынак ААН у Нью-Ёрку.

Падзеі 26 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

У сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. 26 чэрвеня як Дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў быў устаноўлены Генэральнай Асамблеяй ААН. Менавіта 26 чэрвеня ў 1987 годзе ўвайшла ў дзеяньне Канвэнцыя супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных і зьневажальных для годнасьці чалавека відаў абыходжаньня і пакараньня.

1503 — вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права.

1759 — распачалася аблога гораду Квэбэку ангельцамі падчас Сямігадовай вайны.

1863 — у Вільні створаны Выканаўчы аддзел Літвы — орган кіраўніцтва паўстаньнем 1863–1864 гадоў. Старшыня — Якуб Гейштар, чальцы аддзелу — Кастусь Каліноўскі, Уладыслаў Малахоўскі, Зыгмунт Чаховіч.

Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году, карціна Пётры Сергіевіча
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году, карціна Пётры Сергіевіча

1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га скліканьня.

1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.

1945— прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

1975 — выйшаў у сьвет завяршальны том 12-тамовай Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

1984 — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай (Маскоўскай) лініі Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1897 Лявон Савёнак, беларускі журналіст, пісьменьнік, палітвысланец, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1908 Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі.

1909Антон Адамовіч, літаратуразнаўца, гісторык, празаік, адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода», намесьнік старшыні Рады БНР.

Антон Адамовіч
Антон Адамовіч

1926 Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.

1941Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі. На сцэне тэатру імя Якуба Коласа стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе Ўладзімера Караткевіча.

У памяці

1941Зэлік Аксэльрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

Зэлік Аксэльрод
Зэлік Аксэльрод

2016Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

Сяргей Картэс
Сяргей Картэс

2018Алесь Зайка, беларускі краязнаўца.

Алесь Зайка
Алесь Зайка


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG