Па дадзеных Узброеных сіл Украіны, зафіксавана трапленьне сродкаў паветранага нападу ў шасьці лякацыях, падзеньне абломкаў зьбітых дронов — у васьмі. Выбухі былі ў Крэменчугу, Мікалаеве, Львове, Запарожжы і іншых гарадах. Нанесены ўрон ацэньваецца.
У горадзе Сьмела Чаркаскай вобласьці ў выніку атакі пацярпелі шэсьць чалавек, у тым ліку дзіця.
У Івана-Франкоўскай вобласьці пацярпела жыхарка вёскі Нараева, таксама пашкоджаны жылы дом. У сяле Васючын пры абстрэле пацярпела царква і званіца.
Падчас адбіцьця начнога нападу загінуў лётчык Максім Усьціменка, які пілятаваў самалёт F-16.
«Пілёт ужыў увесь комплекс бартавога ўзбраеньня, зьбіў сем паветраных цэляў. Падчас адпрацоўкі апошняй — яго самалёт атрымаў пашкоджаньні і пачаў губляць вышыню. Максім Усьціменка зрабіў усё магчымае, адвёў машыну ад населенага пункта, але катапультавацца не пасьпеў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Форум