24 чэрвеня ў Менску пахавалі акадэміка, доктара геоляга-мінэралягічных навук Радзіма Гарэцкага. Разьвітаньне зь ім праходзіла ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук, аднак на сайце НАН не было нават нэкралёгу, а іменную таблічку на драўляным крыжы, пастаўленым на сьвежай магіле, зрабілі па-расейску.