Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сынгапуры вынесьлі сьмяротны прысуд падчас відэаканфэрэнцыі


Робат на вуліцы ў Сынгапуры нагадвае бегунам аб захоўваньні бясьпечнай адлегласьці падчас пандэміі
Робат на вуліцы ў Сынгапуры нагадвае бегунам аб захоўваньні бясьпечнай адлегласьці падчас пандэміі

Суд у Сынгапуры асудзіў 37-гадовага малайзійца на сьмерць за ўдзел у гандлі наркотыкамі. Судовы разбор адбываўся празь відэасувязь з прычыны каранавіруснай бясьпекі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта паведаляе агенцтва Reuters, удакладняючы, што справа слухалася 15 траўня з дапамогай плятформы Zoom.

«У мэтах бясьпекі ўсіх, хто ўдзельнічаў у разглядзе справы, слуханьні праводзіліся ў форме відэаканфэрэнцыі, — сказаў прэс-сакратар Вярхоўнага суду Сынгапуру ў адказ на пытаньні Reuters.

Прэс-сакратар растлумачыў, што рашэньне аб дыстанцыйнай працы суду было прынята, каб мінімізаваць пашырэньне каранавірусу. І дадаў, што гэта была першая крымінальная справа ў Сынгапуры, калі сьмяротнае пакараньне прысудзілі дыстанцыйна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG