Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскія ў Вільні. Беларусы, літоўцы і расейцы прыйшлі падтрымаць


Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія 28 чэрвеня ў Вільні.
Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія 28 чэрвеня ў Вільні.

Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі, якія цяпер жывуць у Вільні. Сьвятлана прыйшла з тэчкай, на якой быў партрэт палітвязьня і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.

Падтрымаць Сяргея Ціханоўскага прыйшлі ня толькі беларусы, але і расейцы і літоўцы. Свабода паразмаўляла з удзельнікамі сустрэчы.



  • Сяргей Ціханоўскі — беларускі блогер, аўтар папулярнага youtube-канала «Страна для жизни». Яго затрымалі ў траўні 2020 году ў Горадні падчас чарговага пікету па зборы подпісаў у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай як кандыдаткі на выбарах прэзыдэнта Беларусі 2020 году. Сьвятлана зарэгістравала сваю кандыдатуру пасьля таго, як Сяргея Ціханоўскага да іх не дапусьцілі.
  • 14 сьнежня 2021 году ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА-3 Сяргея Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), грубым парушэньні грамадзкага парадку (артыкул 342 КК), перашкодзе ажыцьцяўленьню выбарчых правоў (артыкул 191 КК) і распальваньні варожасьці (артыкул 13 КК).
  • У лютым 2023 году Ціханоўскаму дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня ў справе аб «непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі» (ч. 2 арт. 411 КК).
  • Сьвятлана Ціханоўская пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пад ціскам беларускіх уладаў вымушана выехала ў Літву, дзе стала лідэркай беларускай апазыцыі ў выгнаньні.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG