Паводле заканадаўства Латвіі і Літвы, дзе меўся прайсьці турнір, прымаць на сваіх пляцоўках беларускіх спартоўцаў нельга. 27 чэрвеня выканаўчы камітэт UEFA абвясьціў, што выйсьце знойдзена — турнір прымуць ня дзьве, а тры краіны. Трэцяй стане Славенія.
Такім чынам, упершыню ў гісторыі першынство Эўропы прымуць адразу тры дзяржавы.
Балканская дзяржава прыме 18 сустрэчаў, а Беларусь пры лёсаваньні фінальнага турніру будзе аўтаматычна ў групе D, каб гарантаваць яе гульні менавіта ў Славеніі.
Адначасна з гэтым, з балтыйскіх дзяржаў у Славенію перанесьлі ўсе вырашальныя гульні турніру. Таму ў Коўне і Рызе, апрача гульняў групавога этапе, адбудуцца толькі два паядынкі ¼ фіналу. Два іншыя паядынкі ¼ фіналу, паўфіналы, гульня за 3-е месца і фінал пройдуць на «Тывалі Арэне» і «Арэне Стожыцы» ў Любляне.
Форум