Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы п’яны беларус зьбіў на машыне дзьвюх жанчын і ўцёк зь месца ДТЗ


Аўтамабіль пасьля аварыі
Аўтамабіль пасьля аварыі

У Польшчы 31-гадовы беларус зьбіў дзвюх жанчын — 59 і 24 гадоў. Старэйшая з іх загінула на месцы, а малодшую ў цяжкім стане выратавальным верталётам даставілі ў бальніцу.

Мужчына ўцёк зь месца здарэньня. А калі яго знайшлі, высьветлілася, што ён моцна п’яны. Падрабязнасьці трагедыі расказалі ў паліцыі.

ДТЗ адбылося ў нядзелю, 29 чэрвеня, каля 17.00 у раёне вёскі Ярнатаў у Любускім ваяводзтве. Мужчына ехаў на аўтамабілі Mazda. На павароце ён ня справіўся з кіраваньнем, зьехаў на левы бок дарогі, зьнёс дарожны знак і зьбіў дзвюх жанчын каля іх дома. Па інфармацыі медыкаў, верагодна, малодшую зь іх аўтамабіль працягнуў за сабой.

Парушальнік уцёк зь месца здарэньня. Каб знайсьці яго, дзяжурныя задзейнічалі патрулі. Але на сьлед мужчыны дапамаглі выйсьці выпадковыя сьведкі. Муж і жонка ехалі той жа дарогай і заўважылі па дарозе аўтамабіль з пашкоджаным шклом. Гэта падалося ім падазроным, і яны паведамілі пра гэта паліцыі. Акрамя таго, яны ехалі за машынай і перадавалі дзяжурнаму інфармацыю аб яе месцазнаходжаньні.

Менш як праз 20 хвілін пасьля сьмяротнага ДТЗ паліцыя знайшла вінаватага. Зразумеўшы, што яго жадаюць затрымаць, ён пакінуў свой аўтамабіль і паспрабаваў уцячы пешшу. Спробы аказаліся марнымі, і паліцыя затрымала парушальніка. Паводле інфармацыі выданьня Gorzowianin, ім аказаўся 31-гадовы грамадзянін Беларусі.

У арганізьме было амаль 1,5 праміле алькаголю.

Зьбітыя жанчыны — маці і дачка. Маці загінула на месцы, а дачку ў цяжкім стане верталётам змаглі даставіць у бальніцу Гожува. У яе пералом і зьвязаныя зь ім павярхоўныя раны. Мэдыкі ўжо ацэньваюць яе фізычны стан як добры. Яна ў аддзяленьні артапэдыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG